«Неадкладна і без усялякіх умоваў». Польшча заклікала ўлады ў Менску вызваліць усіх палітвязняў


Польшча заклікала ўлады ў Менску вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі. Такія допісы з’явіліся ў Twitter міністэрства замежных справаў Польшчы і амбасадара ў Беларусі Артура Міхальскага.

Беларуская дыяспара Беластоку зладзіла акцыю салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі. Беласток, Польшча. 4 снежная 2022 года.
Фота: Белсат

«Мы яшчэ раз заклікаем улады ў Менску вызваліць усіх затрыманых, у тым ліку Анджэя Пачобута, і спыніць далейшыя рэпрэсіі», – заявілі ў МЗС Польшчы.

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі адзначыў, што палітвязняў утрымліваюць у невыносных умовах:

«У Беларусі больш за 1500 палітвязняў. Іх трымаюць у невыносных умовах, яны страчваюць здароўе і нават жыццё, пра многіх з іх даўно няма ніякіх звестак. Вязні сумлення павінны быць неадкладна вызвалены, без усялякіх умоваў, і поўнасцю рэабілітаваны».

Hавiны
Міністр замежных справаў Эстоніі напісаў адкрыты ліст Віктару Бабарыку
2023.05.21 13:14

Сёння ў 39 гарадах 19 краінаў свету беларусы адзначаюць дзень салідарнасці з палітвязнямі. Запланаваныя мітынгі, шэсці, напісанне лістоў і падпісанне паштовак зняволеным, а таксама набажэнствы.

Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна», цяпер у Беларусі 1525 палітвязняў, паводле Dissidentby – 1787. Аднак колькі іх насамрэч, невядома.

Інтэрв’ю
Вольга Гарбунова: «Маё прадстаўніцтва цікавіць пытанне, што рэжым хоча за вызваленне палітвязняў»
2023.05.21 07:09

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў