Расейцы нанеслі ракетны ўдар па Адэсе і абстралялі горад Украінск


Расейская армія працягвае атакаваць украінскія гарады як недалёка ад лініі фронту, гэтак і ў глыбокім тыле.

Пажар у выніку ракетнага ўдару па Адэсе.
Фота: Головне управління ДСНС України в Одеській області / Facebook

У дзень 21 красавіка Расея нанесла ўдар балістычнай ракетай па Адэсе. Цэллю атакі зноў былі транспартна-лагістычная аб’екты партовай інфраструктуры. Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) паведамляе, што ратавальнікі ўжо трэці дзень запар вымушаны ліквідаваць наступствы ўдараў па аграпрамысловаму тэрміналу.

Паводле кіраўніка Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алега Кіпэра, выбуховай хваляй і абломкамі ракеты былі пашкоджаны прыватныя будынкі. У адным доме ўпала столь. Вядома пра чатырох пацярпелых: трох мужчын і адну жанчыну.

У Данецкай вобласці раніцай 21 красавіка расейскія вайскоўцы абстралялі з РСЗА «Смерч» горад Украінск.

Данецкая абласная пракуратура паведамляе, што ў выніку абстрэлу загінула 82-гадовая жанчына. Чатыры мужчыны ва ўзросце ад 21 да 53 гадоў атрымалі раненні. Было пашкоджана шэсць шматкватэрных жылых дамоў.

Пракуратура распачала крымінальную справу паводле артыкулу «парушэнне законаў і звычаяў вайны».

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў