Інжынер-фізік Андрэй Ажароўскі: Добрага рашэння праблемы з адкідамі АЭС няма


У Беларусі пасля з’яўлення АЭС у Астраўцы ўзнікла новая праблема. Чыноўнікі і навукоўцы заклапоціліся тым, як і дзе будуць захоўваць ядравыя адкіды. Інжынер фізік Андрэй Ажароўскі ў размове з «Белсатам» кажа, што на працягу некалькіх гадоў адкіды могуць размяшчацца непасрэднна на самой электрастанцыі ў Астраўцы. Але з часам праблему ў любым выпадку прыйдзецца вырашаць. Толькі насамрэч, паводле навукоўца, добрага рашэння праблемы не існуе.

БелАЭС. 25 красавіка 2021 года. Астравецкі раён, Беларусь.
Фота: ВК / Белсат

Дзяржаўныя медыі паведамляюць, што Беларусь пачала ствараць з Расеяй праграму абыходжання з радыеактыўнымі адкідамі. Намеснік дырэктара Дэпартаменту па ядравай энергетыцы Мінэнерга РБ Мікалай Міхайлаў заявіў, што збудаванне ў Беларусі сховішча ядравых адкідаў зʼяўляецца «стратэгічнай задачай». І гэтыя заявы даволі слушныя і своечасовыя, кажа інжынер фізік Андрэй Ажароўскі, праграма «Бяспека ядравых адкідаў».

Hавiны
Беларусь стварае з Расеяй праграму абыходжання з ядравымі адкідамі АЭС
2023.04.18 21:02

Паводле навукоўца, любая атамная электрастанцыя мае ядравыя адкіды і Беларускай АЭС трэба будзе з гэтым разбірацца. Не бывае атамных электрастанцыяў, без ядравых адкідаў.

Раней чыноўнікі ў Беларусі казалі, што нібыта Расея будзе вывозіць ядравыя адкіды з нашай краіны. Але, кажа Андрэй Ажароўскі, насамрэч Расея нічога не забярэ, паколькі гэта забаронена расейскім заканадаўствам.

«Расеі можа ўзяць на перапрацаванне толькі выпрацаванае ядравае паліва з БелАЭС дзеля здабычы плутонію. Але адкіды гэтай здабычы ўсё роўна павінныя вярнуцца ў краіну паходжання, а ў нашым выпадку гэта Беларусь. Таму нават пры такім транспартаванні пазбавіцца ад адкідаў проста атрымаецца», – каментуе інжынер-фізік.

Сусветнага досведу на гэты конт таксама не існуе, кажа Анжрэй Ажароўскі. Нідзе ў свеце няма доўгатэрміновага рашэння захоўвання адкідаў ядравага паліва з АЭС, як гэта не дзіўна. Ёсць толькі прапановы некаторых краінаў, які зводзяцца да таго, каб «закапаць і забыцца». Але гэта не спрацуе, паколькі геалагічныя структуры не могуць надзейна захаваць ядравыя адкіды. Да таго ж у Беларусі няма стабільных структураў, дзе можна захаваць адкіды. Таму можа весціся пра месца доўгатэрміновага іх размяшчэння.

Белаэс
БелАЭС у Астраўцы.
Фота: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Навуковец кажа, што ў Расеі «Росатом» прапаноўвае стварыць пабудовы на паверхні дзеля размяшчэння ядравых адкідаў. Цяпер рэалізоўваецца праект на камбінаце «Маяк», і ў горадзе Новаўральску.

«Гэта такія бетонныя пабудовы, якія заглебленыя на 4 метры і на 4 метры ўзвышаюцца над зямлёй. Туды засоўваюць кантэйнеры і засыпаюцца глінай, зверху робіцца ўзгорак, засейваецца трава. Але далей ўзнікае пытанне, вядома, што бетонныя пабудовы не разваляцца на працягу 2-3 гадоў. Але праз 20, ці праз 100? Абяцаюць, што такія пабудовы будуць захоўваць герметычнасць на працягу 300 гадоў».

Але гэта вельмі апытмістычнае абяцанне, лічыць навуковец, паколькі бетонныя канструкцыі таксама дэградуюць, пад уздзеяннем акаляючага наваколля з часам развальваюцца. А тут сэнс у тым, каб стварыць пабудову, якая не будзе абслугоўвацца і там будуць захоўвацца ядравыя адкіды. Таму проста «закапаць і забыцца» пра адкіды не атрымаецца.

«Паводле «Росатома», у неспрыяльнай сітуацыі такога кшталту пунк размяшчэння адкідаў можа згубіць герметычнасць на працягу першых 100 гадоў. Гэта азначае працяканне радыёнуклеідаў. Вельмі добра, калі будучыя пакаленні выявяць гэтыя ўцечкі яшчэ да таго, як радыяцыя з’явіцца ў ягадах, грыбах і ў калодзежнай вадзе. Як яны павінныя гэта прыдумаць – «Росатом» не мае нават жадання закладваць нейкія датчыкі, каб бачыць стан і захаванасць цэласнасці бетоннай пабудовы», – кажа Андрэй Ажароўскі.

«Росатом»: першы блок БелАЭС гатовы на 97 %. Эколагі: гэтыя 97 % могуць быць вельмі ўмоўнымі

Субяседнік «Белсату» кажа, што ў Беларусі таксама гучаць прапановы перавозіць ядравыя адкіды ў чарнобыльскую зону. Тут зразумелая ў пэўнай ступені логіка беларускіх ядравікоў, паколькі задача стаіць перадолець супраціў мяцсовага насельніцтва. Бо калі навукоўцы скажуць, куды яны павязуць ядравыя адкіды, то адразу ж мясцовае насельніцтва пачне абурацца. І гэта нармальная сітуацыя. А вось чарнобыльская зона адносна цікавая тым, што яна адселеная, тут няма мясцовых жыхароў.

«Але адразу ж узнікае праблема пры будаўніцтве, паколькі гэтая зона ўжо забруджаная радыёнуклеідамі. Таму будаўніку будуць пад рызыкай аблучэння. Чарнобыльскія рыдыёнуклеіды цяпер сышлі ў глебу, вядома, што падчас будаўніцва радыёактыўны пыл падымецца на паверхню. Таму гэта не самая лепшая думка для будаўніцтва тут ядравых магільнікаў», – каментуе фізік.

Некаторыя дзяржавы, якія маюць атамныя электрастанцыі будуюць ядравыя магільнікі проста каля сваіх АЭС, распавядае Андрэй Ажароўскі. Гэта больш верагодны варыянт, бо ў выніку няма неабходнасці вазіць адкіды, бо іх памер даволі вялікі.

Для Беларусі пытанне пакуль не стаіць даволі востра, паколькі на кожнай атамнай электрастанцыі існуюць адмысловыя памяшканні для ядравых адкідаў. Яны там могуць накоплівацца і знаходзіцца пэўны час. Але добрага рашэння гэтай праблемы няма, лічыць навуковец.

Аб’ектыў
Сховішча ядравых адкідаў можа з’явіцца пад Менскам
2019.09.06 23:15

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў