Увечары 5 красавіка ў Алеся Чумакова згарэла майстэрня з інструментамі, аднак музыка напісаў пра здарэнне толькі цяпер.
Сам ён таксама пацярпеў ад пажару, атрымаўшы апёкі трэцяй ступені. Чумакоў спрабаваў пагасіць пажар самастойна і ўратаваць усё, што захоўвалася ў майстэрні.
«Імгненні – і зніклі 20-гадовыя запасы музычнага дрэва, некалькі гатовых інструментаў, прафесійныя станкі і электраінструмент, стубцыны, сотні дробных каштоўных прыладаў, што майстар назапашвае гадамі, хімія, чарцяжы, шаблоны, занатоўкі…
Адразу супакою: я дома, апёкі яшчэ трэба далячыць, але са шпіталю ўжо адпусцілі.
Хуткая дапамога прывезла мяне ў шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі, суткі ў рэанімацыі, тэрміновая бронхаскапія (чыстка лёгкіх), потым у стацыянар на паўтара тыдня: лекі, перавязкі, кісларод, штодзённыя баракамеры і, дзякуючы нашым медыкам, – вось я дома. Рукі, галава: яшчэ некалькі тыдняў – і скура цалкам адновіцца.
Я хачу працягваць сваю працу — аднавіць і рэарганізаваць майстэрню ў лепшым і больш бяспечным выглядзе. Хачу, каб беларускія гуслі працягвалі граць па ўсім свеце», – напісаў Чумакоў.
Як дапамагчы музыку, можна даведацца па спасылцы.
АД belsat.eu