Памёр беларускі паэт Анатоль Вярцінскі


У веку 90 гадоў пайшоў з жыцця вядомы беларускі паэт, перакладчык і публіцыст Анатоль Вярцінскі, паведамляе «Наша ніва».

Анатоль Вярцінскі.
Фота: krynica.info

Паэт нарадзіўся 18 лістапада 1931 года ў вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёну Віцебскай вобласці ў сялянскай сямʼі. У вёсцы Камень на Лепельшчыне скончыў сярэднюю школу, а ў 1956 годзе – аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту ў Менску. Працаваў у раённых газетах. У 1962-м пераехаў у Менск, працаваў галоўным рэдактарам выдання «Літаратура і мастацтва», быў кіраўніком выдавецтва «Беларусь». У 1989 годзе ўступіў у ПЭН-цэнтр.

У 1988-м за кнігу «Нью-Йорская сірэна» атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР. У 1990–1995 гадах – дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі, намеснік старшыні Камісіі ў пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека.

У 1996-м уганараваны граматаю Прэзідыуму Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь «за вялікі асабісты ўклад у развіццё і пашырэнне кантактаў паміж грамадскасцю Беларусі ды сусветнаю супольнасцю». Выступаў супраць рэферэндуму, на якім змянілі нацыянальную сімволіку – бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня, а беларуская мова перастала быць адзінаю дзяржаўнаю.

АД belsat.eu

Стужка навінаў