З 1 красавіка 2024 года набывае моц новае правіла для ўсіх ІП і арганізацый на тэрыторыі любой краіны ЕАЭС, згодна з якім, калі вы аказваеце пэўныя паслугі са сваёй краіны рэзідэнту іншай краіны з ЕАЭС праз інтэрнэт, то вы абавязаны стаць на ўлік у падатковым органе той краіны і плаціць там ПДВ, паведамляе тэлеграм-канал legalno.by.
27 верасня 2023 года Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі зацвердзіў пералік такіх паслуг.
Сярод іх найболей папулярныя з паслуг – падаванне праз інтэрнэт:
– правоў доступу і выкарыстання электронных публікацый і электронных кніг;
– доступ да інфармацыйных матэрыялаў;
– доступ да адукацыйных матэрыялаў;
– доступ да графічных выяваў;
– доступ да музычных твораў з тэкстам ці без;
– доступ да аўдыявізуальных твораў;
– доступ да пошукавых сістэм у інфармацыйных сетках;
– аказанне паслуг па вядзенні статыстыкі на сайтах пошукавых сістэм;
– забеспячэнне або падтрыманне прысутнасці ў інфармацыйных сетках;
– паслугі па адміністраванні інфармацыйных сістэм;
– рэкламныя паслугі;
– кампутарныя гульні, онлайн -гульні;
– прадастаўленне права карыстання праграмнага забеспячэння;
– іншыя.
Такім чынам, калі вы як ІП ці арганізацыя аказваеце паслугі на ўвесь расейскамоўны інтэрнэт, вам варта падумаць, як працаваць з 1 красавіка.
Гэты абавязак не датычыць самазанятых.
Ася Саковіч belsat.eu