Памёр пісьменнік Юз Аляшкоўскі


Пісьменнік, аўтар песень Юз Аляшкоўскі памёр у ЗША ва ўзросце 92 гадоў. Аб смерці паведаміў яго сын Аляксей Аляшкоўскі ў Facebook.

Пісьменнік, аўтар песень Юз Аляшкоўскі.
Фота: Алексей Алешковский/Facebook

Сапраўднае імя літаратара – Іосіф Аляшкоўскі, ён нарадзіўся ў 1929 годзе ў расейскім Краснаярску. Ягоны бацька Хаім нарадзіўся ў беларускім Мазыры, а сын пісьменніка вывучаў беларускую мову ў маскоўскім Літаратурным інстытуце.

Адзін з самых вядомых твораў Аляшкоўскага – песня 1959 года «Таварыш Сталін, вы вялікі вучоны», напісаная ад асобы палітвязня.

Аляшкоўскі з сям’ёй эміграваў у ЗША ў 1979 годзе, пасля публікацыі ў самвыдатаўскім альманаху «Метраполь» тэкстаў ягоных «лагерных» песень.

У 2001 годзе стаў лаўрэатам нямецкай Пушкінскай прэміі, а ў 2011 годзе быў адзначаны Расейскай прэміяй за кнігу «Маленькі турэмны раман».

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў