«Беларускі Гаюн» паведаміў пра антынаркатычную аперацыю ў вайсковай частцы ў Мазыры


Наркотыкі шукалі ў 1052-м асобным радыётэхнічным батальёне 49-й радыётэхнічнай брыгады. Паводле звестак Telegram-каналу «Беларускі Гаюн», у аперацыі задзеялі адмыслова навучанага сабаку.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Мінабароны Беларусі / Telegram

Змаганне з ужываннем наркотыкаў сярод вайскоўцаў набірае хаду, піша «Беларускі Гаюн». Забароненыя рэчывы шукалі ў 1052-м асобным радыётэхнічным батальёне 49-й радыётэхнічнай брыгады, гэта вайсковая частка № 48694 у Мазыры. Кабінеты і казармы аглядалі з удзелам службовага сабакі. «Спецаперацыю» зладзілі прадстаўнікі вайсковай камендатуры разам з кіналагічным цэнтрам Узброеных сілаў.

Гэтыя захады тлумачацца «процідзеяннем спажыванню і распаўсюджванню наркатычных сродкаў».

Калі правялі гэты вобшук і ці знайшлі ў вайсковай частцы што-небудзь падазронае, не ўдакладняецца.

Hавiны
Мінабароны РБ з медыкамі карэктуюць «занадта высокія» патрабаванні да здароўя прызыўнікоў
2023.01.20 19:08

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў