Расея зноў абстраляла ўночы Украіну: ёсць параненыя дзеці


У ноч на 20 снежня расейскія войскі атакавалі Украіну беспілотнікамі і ракетамі. Ёсць пацярпелыя сярод цывільных асобаў.

Вынікі начнога абстрэлу Херсону.
Фота: Херсонська обласна прокуратура / Telegram

Як паведамілі ў Паветраных сілах ЗСУ, Расея атакавала Украіну 19 ударнымі дронамі тыпу «Shahed». 18 з іх знішчаныя ў межах Адэскай, Херсонскай, Днепрапятроўскай, Вінніцкай, Хмяльніцкай, Кіеўскай, Чарнігаўскай і Кіраваградскай вобласцяў. Беспілотнікі запускаліся з тэрыторыі акупаванага Крыму.

У пракуратуры Херсонскай вобласці адзначылі, што ў выніку абстрэлаў беспілотнікамі былі параненыя дзевяць асобаў, чацвёра з іх – дзеці. Удары прыйшліся па жылых кварталах, пашкоджаныя дамы, будынак дзіцячага садка, медычная ўстанова, аддзяленне пошты і лодачная станцыя.

Агулам за содні, паводле кіраўніка Херсонскай вобласці Аляксандра Пракудзіна, расейскія войскі абстралялі Херсонскую вобласць 82 разы – з мінамётаў, артылерыі, «Градаў», танкаў, беспілотнікаў і авіяцыі. Па Херсоне былі выпушчаныя 36 снарадаў.

Таксама ўночы расейскія войскі нанеслі ўдар дзвюма зенітнымі кіраванымі ракетамі з ЗРК С-300 з Белгародскай вобласці РФ па Харкаўшчыне. Як паведаміў мэр Харкава Ігар Тэрэхаў, ракетныя ўдары трапілі па тэрыторыі аднаго з транспартавых дэпо, «дзе і так ад варожых абстрэлаў жывога месца няма».

Агляд
Без права на песімізм. Пра што на прэс-канферэнцыі казаў Уладзімір Зяленскі
2023.12.19 23:07

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўвечары 19 снежня даў вялікую прэс-канферэнцыю, падчас якой падсумаваў вынікі 2023 года і выказаўся наконт перспектываў Украіны ў 2024-м. Галоўны пасыл прэзідэнта – Украіна не пойдзе на саступкі ў супрацьстаянні з Расеяй і не адмовіцца ад задачы адваяваць усе акупаваныя тэрыторыі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў