Украінцы ўзнагародзяць добраахвотнікаў


У Кіеве 21 снежня прэзентуюць крыжу «За нашу і вашу свабоду». Гэта знак народнага ўшанавання ад украінскага народу, якім плануюць ужо ў студзені ўзнагароджваць добраахвотнікаў, якія ваююць на баку ўкраінскага войска супраць расейскай агрэсіі.

Крыж «За нашу і вашу свабоду»

Гэтую ўзнагароду будуць уручаць выключна замежнікам ці добраахвотнікам, якія не маюць грамадзянства. Гэта будуць не толькі вайскоўцы, але і медыкі, валанцёры, якія бралі ўдзел у баявых дзеяннях і прадэманстравалі асабістую мужнасць, рызыкуючы сваім жыццём.

Да распрацоўвання знаку спрычыніліся не толькі ўкраінцы. Сярод іх вайсковы капелан з Беларусі Сяргей Горбік. Узначаліў распрацоўванне крыжа ўкраінец, дырэктар арганізацыі «Орден» Аляксандр Сопаў.

Любоў Лунёва belsat.eu

Стужка навінаў