Закрыўся гатэль Crowne Plaza, які знаходзіцца ў цэнтры Менску


Гатэль Crowne Plaza закрываецца з 20 лістапада і на невызначаны тэрмін, паведамляецца на яго афіцыйным сайце.

Гатэль Crowne Plaza.
Фота: hrs.com

«Мы вымушаныя паведаміць, што наш гатэль не будзе аказваць гасцінічныя паслугі пачынаючы з 20 лістапада 2023 года, тэрміны аднаўлення працы гатэля на дадзены момант невядомыя. Просім прабачэння за дастаўленыя нязручнасці», – адзначаецца ў паведамленні.

Апошняе паведамленне ў Instagram Crowne Plaza зроблена 21 ліпеня 2023 года. Там заклікаюць галасаваць за гатэль у намінацыі вядучы бізнэс-гатэль Беларусі сусветнай прэміі «World Travel Awards 2023».

Crowne Plaza працаваў у Менску з 2008 года і быў першым пяцізоркавым гатэлем у Беларусі. Яго ўладальнік – турэцкі мільярдэр Судзі Эскан.

Аналітыка
Даўгабуды Менску: чыя гэта безгаспадарлівасць і што з імі рабіць? Гутарым з урбаністкай
2022.08.29 08:31

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў