Узброеныя сілы Літвы стварылі перадавую аперацыйную базу ў 6 км ад мяжы з Гарадзенскай вобласцю, паведамляе сайт Літоўскай арміі.
Неабходнасць прыцягнуць дадатковыя магчымасці Узброеных сілаў Літвы ўзнікла ў сувязі з міграцыйным крызісам, які склаўся сёлета на мяжы Беларусі і краінаў Еўразвязу.
Мясцовыя бізнесоўцы прадставілі вайскоўцам тэрыторыю, дзе яны і стварылі базу. 19 лістапада яе наведаў камандуючы Узброенымі сіламі Літвы генерал-лейтэнант Вальдэмарас Рупшыс.
Перадавая аператыўная база НАТА (FOB – Forward Operating Base) усталёўваецца звычайна падчас розных аперацыяў і місіяў недалёка ад аб’екту аперацыі. На базе вайскоўцы жывуць, адпачываюць, трэніруюцца, выязджаюць адтуль у месцы баявых дзеянняў. На базе ў Друскеніках арганізаваная ўся звычайная для такіх пляцовак інфраструктура: намёты з ацяпленнем, сталовая, санітарныя зоны, тэхнічныя аўтастаянкі, ёсць асвятленне і ўсё неабходнае для пастаяннага пражывання.
ГГ, belsat.eu