У Менску цяпер кіраўніцтва ЖКГ будзе несці адказнасць за траўмы людзей, атрыманыя ў выніку галалёду. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Менгарвыканкаму Алег Корзун, перадае выданне «Минск-Новости».
На пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гораду Алег Корзун заявіў, што ўсім службам неабходна быць напагатове і забяспечыць своечасовае апрацоўванне пешаходных сувязяў спецыяльнымі сродкамі ў выпадку неабходнасці.
«Гэта пытанне бяспекі гараджан. За галалёдныя траўмы па віне камунальных службаў іх кіраўнікі будуць несці адказнасць», – папярэдзіў Корзун.
Таксама ў Менску пачалі праводзіць прэвентыўнае супрацьгалалёднае апрацоўванне вуліц у начны час, паведаміў генеральны дырэктар аб’яднання «Гаррамаўтадар Менгарвыканкаму» Максім Белавус. «З улікам умоў надворʼя выконваем апрацоўку праезнай часткі супрацьгалалёднымі рэагентамі ў начны час», – сказаў ён.
Раней паведамлялася, што ў Менску гэтай зімой хочуць выкарыстоўваць менш агрэсіўныя супрацьгалалёдныя сумесі – старыя матэрыялы змяшаюць са спецыяльным інгібіруючым дадатак, што павінна знізіць агрэсіўнае ўздзеянне рэагентаў.
Алена Рувіна belsat.eu