Вырасла колькасць пацярпелых у выніку ракетнага ўдару па Чарнігаве


Колькасць пацярпелых ад расейскага ракетнага ўдару па Чарнігаве, які адбыўся раніцай 19 жніўня, дасягнула 156 чалавек. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Кулэба.

Ратавальнікі на месцы ракетнай атакі ў Чарнігаве.
Фота: Головне управління ДСНС України у Чернігівській області / Facebook

Паводле прадстаўніка ОПУ, ратавальнікі ўжо завяршылі аперацыю на месцы здарэння. Вядома пра 156 пацярпелых, 41 з якіх цяпер у лякарні. Cем чалавек загінулі.

У выніку выбуху пашкоджаныя 66 жылых дамоў, 10 адміністрацыйных будынкаў і 67 транспартных сродкаў. Кулэба адзначыў, што профільныя камісіі ўжо працуюць, а людзям як мага хутчэй дадуць кампенсацыю.

Нагадаем, 19 жніўня каля 11:30 мясцовага часу па цэнтры Чарнігава быў здзейснены ракетны ўдар. Балістычная ракета трапіла ў драматычны тэатр, дзе праводзілася выстава вытворцаў дронаў. Сярод загінулых была 6-гадовая дзяўчынка.

Hавiны
Расейцы нанеслі артылерыйскія ўдары па Валчанску і Купянску
2023.08.20 18:39

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў