Расейцы нанеслі артылерыйскія ўдары па Валчанску і Купянску


Харкаўская абласная вайсковая адміністрацыя паведамляе, што ў выніку расейскага абстрэлу Купянску былі параненыя 11 чалавек, а ў Валчанску адзін чалавек загінуў.

Артылерыйскі ўдар па Купянску.
Фота: synegubov / Telegram

«Вораг увесь дзень наносіць артылерыйскія ўдары па Купянску», – паведамляе кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінэгубаў.

Паводле ўладаў, у Купянску ў выніку неаднаразовых артылерыйскіх удараў 11 чалавек атрымалі раненні. Сем з іх цяпер у цяжкім стане, трое – у стане сярэдняй цяжкасці. Аднаму пацярпеламу медыкі аказалі дапамогу на месцы здарэння.

Пашкоджаныя аўтамабілі мясцовых жыхароў і будынак пошты.

Артылерыйскі ўдар па Купянску.
Фота: synegubov / Telegram

У Ваўчанску Чугуеўскага раёну Харкаўшчыны расейцы абстралялі тэрыторыю нядзейнай лячэбнай установы і прыватны сектар гораду. Ад асколачнага ранення загінуў мужчына 1952 года нараджэння.

Абноўлена
Расейцы абстралялі цэнтр Чарнігава. Ёсць забітыя
2023.08.19 13:47

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў