У Горадні знік памятны знак у гонар паўстання Каліноўскага


На гарадзенскім чыгуначным вакзале знік памятны знак у гонар паўстання Кастуся Каліноўскага. Telegram-канал «hrodna1127» паведамляе, што гэта можа быць звязана з даносам сумнавядомай «ябацькі» Вольгі Бондаравай.

Замест памятнага знак у гонар паўстання Кастуся Каліноўскага з’явілася шыльда ў памяць савецкіх чыгуначнікаў-падпольшчыкаў.
Фота: Hrodna 1127 / Telagram

Улады дэмантавалі памятны знак у гонар паўстання Каліноўскага на гарадзенскім чыгуначным вакзале. На месцы знаку з’явілася шыльда ў памяць савецкіх чыгуначнікаў-падпольшчыкаў. Гэта можа быць звязана з даносам сумнавядомай «ябацькі» Вольгі Бондаравай.

Памятны знак у гонар паўстанцаў Каліноўскага ўсталявалі каля будынку чыгуначнага вакзалу ў 1995 годзе. Яго аўтар – гарадзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў.

Разбор
Пад абцасам: як гарадзенская інфаспецназаўка стала гаспадыняй цэлага рэгіёну
2023.02.26 08:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў