«Вясна» адкрывае віртуальную галерэю малюнкаў палітвязняў


Напярэдадні Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» запускае сайт, на якім сабраныя малюнкі палітзняволеных, што былі створаныя ў СІЗА, калоніях, турмах ды на «хіміі».

Малюнак палітвязня Ціхана Клюкача. Крыніца: prisonart.spring96.org

Творчасць за кратамі дапамагае людзям пераключыцца з турэмнага быту і перажываць нялёгкі вопыт зняволення, дакранацца да родных і блізкіх праз выявы, нават падбадзёрваць тых, хто на волі, лічаць праваабаронцы. Захаваць малюнкі палітвязняў, паводле «Вясны», важна і таму, што яны – частка гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.

Праваабаронцы пастараліся сабраць з адкрытых крыніцаў максімальную колькасць выяваў, але адначасова звяртаюцца да беларусаў – калі ў кагосьці ёсць творы палітзняволеных, не прадстаўленыя на сайце, іх можна даслаць на e-mail: viasna@spring96.org.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў