Беларусы Вільні пратэстуюць супраць дыскрымінацыйнага закону


Беларусы ў Вільні сабраліся на акцыю, каб выказаць сваё стаўленне да сітуацыі з законам аб нацыянальных санкцыях, што ўраўноўвае беларусаў і расейцаў. Мітынг праходзіць у хвіліны, калі ў літоўскім Сейме разглядаюць згаданы закон.

Каля Сейму Літвы адбыўся мітынг беларусаў у адказ на вета прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы на прыняты Сеймам закон аб нацыянальных санкцыях. 20 красавіка 2023 года. Вільня, Літва.
Фота: Белсат

Ініцыятары мітынгу чакаюць далучэння ўсіх, хто мяркуе, што трэба выразна аддзяляць беларусаў, якія не жадаюць вайны, ад расейцаў. Беларусы – гэта самастойная нацыя, якая хоча быць незалежнай і не ўдзельнічаць у крамлёўскіх авантурах, не тапіць украінскіх братоў у крыві.

Гэты закон робіцца прэцэдэнтам, мяркуюць арганізатары акцыі, і цяпер як ніколі важна выказацца для будучыні незалежнай і вольнай Беларусі.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

У акцыі бяруць удзел да 50 асобаў, далучыўся таксама літоўскі дэпутат Вілюс Сямяшка.

Каментар
Што будзе далей у Літве з законапраектам аб абмежаваннях для беларусаў? Літоўскі эксперт тлумачыць
2023.04.14 19:53

На мінулым тыдні прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа адхіліў законапраект аб абмежаваннях для беларусаў і расейцаў, паводле якога грамадзяне Беларусі і Расеі мелі б у Літве розныя абмежаванні. Кіраўнік Літвы не бачыць розніцы паміж грамадзянамі дзвюх краінаў і ўпэўнены, што санкцыі мусяць быць аднолькавымі. Больш за тое, ён прапанаваў спрасціць працэдуру анулявання выдадзеных нацыянальных візаў і дазволаў на часовы або сталы побыт.

Дэпутат Сейму Літвы Вілюс Сямяшка прыйшоў паразмаўляць з мітынгоўцамі і выказаць ім сваё падтрыманне.
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

РШ belsat.eu

Стужка навінаў