З Беларусі эвакуяваны Вадзім Сіманаў, які «маляваў» бегам GPS-выявы


Мянчук Вадзім Сіманаў, які «маляваў» бегам GPS-выявы, эвакуяваны з Беларусі ў Тбілісі. Пра гэта паведаміў фонд «BySol».

Ён «маляваў» бегам надпісы «Жыве!», «Расейскі ваенны карабель, ідзі на х*й», герб Украіны і іншыя.

Вадзім Сіманаў.
Фота: BYSOL

На мінулым тыдні Вадзіму прыйшла позва паводле арт. 19.11 ч. 2 КаАП за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, што змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць, выраб, захоўванне з мэтай распаўсюду такой інфармацыйнай прадукцыі». Таксама з ім звязаўся ўчастковы і выклікаў на «размову» за інтэрв’ю ў СМІ, за бег і рэпосты «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацсетках.

«Я зразумеў, што цягнуць далей не варта, звярнуўся ў «BySol». Цяпер я ў бяспецы. Каб эвакуявацца, у мяне было 10 хвілінаў, захапіў толькі заплечнік, а ў ім бегавыя красоўкі. Дарэчы, сёння па прыездзе ў новы горад я ўжо прабег 10 км і напісаў «ЖЫВЕ», – сказаў Вадзім.

Вадзім Сіманаў – спецыяліст у продажах. Бегаць ён пачаў з дабрачыннага паўмарафону больш за пяць гадоў таму. Гаворыць, што не любіць аднастайныя маршруты па 5-6 разоў на тыдзень і, каб не было сумна, прыдумаў ствараць GPS-выявы.

Выява: BYSOL
Артыкулы
Дзённік беларуса на вайне: пра веганства, Бучу і сабаку на фронце
2022.04.20 14:38

АД belsat.eu

Стужка навінаў