Гуманітарная катастрофа ў Чарнігаве. 25-ы дзень расейска-ўкраінскай вайны. ОНЛАЙН


Мэр Чарнігава заявіў, што горад пакутуе праз гуманітарную катастрофу: няма электразабеспячэння, цяпла і вады, знішчаная інфраструктура, «зялёныя» калідоры не працуюць. Расейцы працягваюць артылерыйскія абстрэлы мікрараёнаў. У больніцы пацыенты пасля аперацыяў ляжаць у калідорах, дзе тэмпература не перавышае 10-11°C.

Бліжэйшымі днямі Украіна атрымае ад ЗША сістэмы супрацьпаветранай абароны, а таксама іншую вайсковую тэхніку і зброю, заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

Стужка навінаў