Канцэрн «Белдзяржхарчпрам» паведаміў аб павелічэнні аб’ёмаў экспарту цукру, а таксама назваў рынкі збыту прадукту.
Прадпрыемствы цукровай галіны па-ранейшаму ўваходзяць у пяцёрку асноўных экспарцёраў канцэрну.
У 2023 годзе было экспартавана практычна на 105 тысяч тонаў цукру больш, чым у 2022 годзе.
Намеснік старшыні канцэрну Аляксандр Якаўчыц адзначыў, што цяпер робіцца акцэнт на адсочванне кан’юнктуры ва ўсіх краінах свету.
«Мы прадаём туды, дзе можам атрымаць максімальны прыбытак ад вытворчасці цукру. З улікам лагістыкі, гэта традыцыйна Расея. Пры гэтым таксама разглядаем і іншыя краіны», – заявіў Аляксандр Якаўчыц.
У 2023 годзе ажыццяўляліся пастаўкі цукру на новыя рынкі:
Акрамя таго, былі адноўленыя пастаўкі ў Гану і Чарнагорыю.
Паводле звестак UN Comtrade, летась цукар з Беларусі таксама імпартавалі Кыргызстан, Арменія, Узбекістан, Азербайджан і іншыя.
Ася Саковіч belsat.eu