КДБ паведаміў пра затрыманне ўдзельнікаў групаў, якія «планавалі зрыў рэферэндуму»


Начальнік аддзелу следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак у эфіры АНТ расказаў пра затрыманне ўдзельнікаў групаў, якія нібыта «планавалі зрыў рэферэндуму».

У праграме паказалі кадры затрымання, а таксама распавялі пра ўлёткі, якія затрыманыя нібыта адпраўлялі сябрам выбарчых камісіяў:

«Настаўнікі! Лічыце галасы на рэферэндуме сумленна. Калі будзе інакш, то бойцеся! Мы да вас прыйдзем і спытаем»

Паводле АНТ, у лістах, якія «адпраўлялі затрыманыя ад імя міліцыянераў і суддзяў, былі прамыя пагрозы і ўказанне на тое, што іх адрасы ім вядомыя».

«Камітэтам дзяржаўнай бяспекі працягваюцца мерапрыемствы па спыненні супрацьпраўнай дзейнасці групы асобаў, якія робяць спробы аказання незаконнага ціску на сябраў выбарчых камісіяў», – паведаміў у эфіры Канстанцін Бычак.

Раней МУС паведамляла, што ў Беларусі завялі 9 крымінальных справаў, звязаных з правядзеннем «рэферэндуму».

Hавiны
Мужчына хацеў зарэгістравацца назіральнікам на «рэферэндум» – яго пасадзілі на 12 сутак
2022.02.20 09:18

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў