Прысуд спявачцы Мэрыем Герасіменка: тры гады «хатняй» хіміі


На прысудзе па справе спявачкі Мэрыем Герасіменка агучылі вырак. За выкананне песні на ўкраінскай мове дзяўчыне прызначылі пакаранне — тры гады «хатняй хіміі». Аб гэтым паведмляе «Вясна».

Мэрыем Герасіменка.
Фота: onliner.by

20 снежня у Цэнтральным судзе Менску завершыўся суд над палітзняволенай спявачкай Мэрыем Герасіменка. Юрыдчына яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Фактычна ж яе асудзілі за выкананне на менскай вуліцы песні на ўкраінскай мове, якая не спадабалася прапагандысту.

«Суддзя» Вікторыя Шабуня вынесла вырак: тры гады «хатняй хіміі». Гэта значыць, што спявачка зможа знаходзіцца дома, але за яе дзеяннямі будуць пільна назіраць.

Нагадаем, што Герасіменку 4 жніўня 2022 года затрымалі сілавікі пасля канцэрту ў менскім бары «Банкі-бутэлькі». Мэрыем выканала песню «Обійми» украінскага гурта «Океан Эльзи» у падтрымку Украіны. Канцэрт выклікаў абурэнне лукашэнкаўскіх прапагандыстаў. Дзяўчына спачатку была затрыманая і пакараная 15 суткамі адміністрацыйнага арышту, а потым яе перазатрымалі ў межах крымінальнай справы і адправілі ў СІЗА.

Тады таксама былі затрыманы кіраўнік бару «Банкі-бутэлькі» Андрэй Жук і адзін з працаўнікоў бару. Жука пакаралі 30 соднямі адміністратыўнага арышту, працаўніка бару – 14 соднямі. Пазней уладальніка бару зноўку затрымалі і абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»), суда над ім яшчэ не было.

Мэрыем Герасіменка выступала разам з гуртом «Meriem Band», піша ўласныя песні, стала вядомай пасля ўдзелу ў некалькіх выкальных шоу, у тым ліку, ва ўкраінскім песенным конкурсе «Голос країни» ў 2018 годзе.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў