Неарганізаваны памежны гандаль з Польшчай прыцягнуў і расейцаў


Памежны гандаль паміж Польшчаю і Беларуссю здабывае ўсё большую папулярнасць. На беларуска-польскіх памежных пераходах ледзь не штодня збіраюцца чэргі, ад дзясяткаў да соцень аўтамабіляў. Набіраюць папулярнасць і групы ў сацсетках, дзе людзі шукаюць тавар і дастаўку з Польшчы ў нашую краіну.

Памежны пераход «Тэрэспаль – Берасце» на польска-беларускай мяжы. 26 жніўня 2022 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

З сярэдзіны лета мінулага года на памежных пераходах з Беларусі ў Польшчу істотна выраслі чэргі. Да гэтага часу ў пункце пропуску «Берасце» збіраюцца каля 150 аўтамабіляў на выезд у Польшчу. Беларусы едуць у суседнюю краіну, каб набыць якасныя тавары з Еўропы. У пэўнай ступені гэтаму спрыяюць і ўлады Беларусі, якія ўхвалілі закон аб паралельным імпарце. У той час, як праз санкцыі і абмежаванні заходнія кампаніі перасталі пастаўляць свае тавары ў Беларусь і Расею, часткова гэтую функцыю на сябе ўзялі жыхары памежных рэгіёнаў, якія за ўзнагароджанне гатовыя прывезці тавар пакупніку.

Графік чэргаў па памежным пераходзе «Берасце». Скрыншот: сайт ДПК
Графік чэргаў па памежным пераходзе «Бераставіца». Скрыншот: сайт ДПК

У сацыяльных сетках з’явіліся і пашыраюцца каналы, прысвечаныя перавозкам тавараў з Еўразвязу ў Беларусь. Адметна, што колькасць падпісантаў групы ў Telegram «DostavkaRP» з ліпеня мінулага года да другой дэкады студзеня сёлета вырасла амаль у тры разы.

Колькасць удзельнікаў групы «DostavkaRP» набліжаецца да 30 тысячаў. Скрыншот: DostavkaRP

Тут пакупнікі і асобы, якія могуць перавезці тавар з Польшчы ў Беларусь, даволі актыўна абмяркоўваць запыты на тавары, аплату іх у Польшчы і дастаўку ў Беларусь. У Берасці пакупнікі гатовыя заплаціць за кожную перавезеную пару абутку 5 долараў ЗША, і гэта мінімальная сума ўзнагароджання, якая сустракаецца ў чаце.

Прапановы аплаты за перавозку тавараў. Скрыншот: «ДоставкаРП» / Telegram

Увогуле аплата за дастаўку тавараў залежыць ад яго кошту, памеру і вагі. Гэтак, напрыклад, перавозка IPhone каштуе ад 90 долараў. Ноўтбукі, тэлевізары і некаторая іншая бытавая тэхніка таксама прынясуць перавозчыку каля 100 долараў.

Прапановы аплаты за перавозку тавараў. Скрыншот: «ДоставкаРП» / Telegram

Адметна, што цяпер у беларускім чаце шмат расейцаў з Масквы. Масквічы таксама далучыліся да беларуска-польскага памежнага гандлю і замаўляюць тавары, якія пазней павязуць у Расею. Пры гэтым у грамадзянаў суседняй краіны патрабаванні істотна адрозніваюцца ад беларускіх: расейцаў найбольш цікавяць дарагія фірмовыя рэчы.

Гэтак, удзельнік беларускай групы з Масквы, які падпісаны як Максім, кажа, што цяпер стала надзвычай выгадна перавозіць тавары з Еўропы.

«Па-першае, у Расеі скараціўся відавочна асартымент. Шмат якіх тавараў цяпер проста няма на паліцах, яны зніклі з продажу. А людзей, якія жадаюць набыць дарагія рэчы, застаецца даволі шмат, нягледзячы на крызіс. Да таго ж розніца ў коштах на тавары з Польшчы з тымі, што прадаюцца ў буйных сеткавых крамах кшталту «Eldorado» або «Technopark», дасягае нават тысячы долараў. Таму выгадна везці такія рэчы, і можна на гэтым зарабляць, нягледзячы на лагістычныя складанасці», – распавядае расеец.

Напрыклад, са словаў Максіма, на разумную дошку для прасавання «Miele FashionMaster B4312» у расейскай краме выстаўляюць кошт больш за 4400 долараў ЗША, а ў Польшчы гэты тавар можна набыць за 1600 долараў. Пры гэтым у самой афіцыйнай краме ў Маскве набыць такі тавар не магчыма.

Падобны тавар у РФ каштуе на 3 тысячы долараў больш, чым у Польшчы. Скрыншот: euro.com.pl
Дошка для прасавання, якой у продажы ў РФ няма. Скрыншот: eldorado.ru

Беларускія перавозчыкі першапачаткова з насцярогай успрынялі падобныя замовы, бо яны патрабуюць істотных укладанняў і могуць узнікнуць пытанні на мяжы з боку мытнікаў. Але цяпер прызвычаіліся і гатовыя перавозіць не толькі прасавальныя дошкі, але і прадукцыю Apple, дарагія тэлевізары, а таксама разумныя бытавыя прыборы.

Аналітыка
Беларусы выбіраюць рублём: суайчыннікі шукаюць магчымасці набыць тавары з Еўропы, а не з Расеі
2022.07.04 17:08

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў