За два месяцы з расейскіх калоній выбыла каля 23 тыс зняволеных. Гэта адбывацца на фоне вярбоўкі ў «ЧВК Вагнера»


У верасні і кастрычніку 2022 года колькасць зняволеных у расейскіх папраўчых калоніях агульнага і строгага рэжымаў скарацілася на рэкордныя 23 тысячы чалавек, вынікае з дадзеных ФСВП, якія прааналізавала «Медиазона».

Зняволеныя ў расейскай калоніі №11. Крыніца: ugra-news.ru

Так, за верасень 2022 года колькасць зняволеных скарацілася амаль на 10 тысяч чалавек, за кастрычнік – на 13 тысяч чалавек.

Выданне паведамляе, што скарачэнне колькасці зняволеных адбываецца на фоне іх вярбоўкі для ўдзелу ў вайне ва Украіне ў атрадах «ЧВК Вагнера». Яго заснавальнік Яўген Прыгожын актыўна заняўся вярбоўкай зняволеных на вайну, абяцаючы ім узамен памілаванне, хаця гэтая працэдура павінна праходзіць праз прэзідэнцкі ўказ.

Яўген Прыгожын у калоніі ВК-2. Скрыншот з відэа: vchkogru/Telegram

Як адзначае «Медиазона», за час вайны публічна такіх указаў не з’яўлялася. Пры гэтым, па словах некаторых зняволеных, тых, хто згаджаецца на здзелку, этапуюць у калоніі Растоўскай вобласці, але як афармляюцца гэтыя перамяшчэнні зняволеных, як і іх гібель на вайне – невядома.

Паводле ацэнкі кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Русь сидящая» Вольгі Раманавай, да канца кастрычніка ў калоніях маглі завербаваць ужо больш за 20 тысяч зняволеных, а да сярэдзіны лістапада гэтая лічба магла дасягнуць 30–35 тысяч чалавек.

Журналісты зазначаюць, што з 2010 года такога рэзкага правалу ў ліку зняволеных не было. Маштабныя скарачэнні параўнальныя толькі з буйной амністыяй 2015 года, калі за два месяцы колькасць зняволеных зменшылася на 15 тысяч чалавек, і з каронавірусным перыядам, калі суды сталі выносіць менш прысудаў.

Крыніца: zona.media
Аналітыка
«Гібель масавая». Як расейскія зняволеныя «з задавальненнем» ідуць на вайну і чым гэта пагражае самой РФ?
2022.09.18 13:48

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў