Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з падзякай за крытыку


Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале падзякавала сваім крытыкам і напісала аб важнасці адзінства беларусаў.

Святлана ЦІханоўская.
Фота: tsikhanouskaya/Telegram

«Я хачу сказаць дзякуй усім, хто мяне крытыкуе. Я хачу сказаць дзякуй за тое, што вам не ўсё адно. Што вы не забыліся, не адпусцілі боль за нашую будучыню і сучаснасць, і шукаеце магчымасць усё выправіць… І проста хачу сказаць вам дзякуй, бо мне гэтак жа балюча, як і вам», – напісала Святлана Ціханоўская.

Яна дадала, што «зараз вырашальны момант нашай з вамі гісторыі: мы рызыкуем страціць сваю незалежнасць, сваіх родных, калі Лукашэнка яшчэ больш уцягне нас у гэтую бессэнсоўную вайну, мы рызыкуем усім» і заклікала берагчы адно аднаго, не станавіцца ворагамі, крытыкаваць, але не спыняцца ісці разам да агульнай мэты:

«Я шмат разоў казала, што нам трэба трымацца разам. Быць разам – гэта дапамагчы чалавеку, які з часам здольны бачыць толькі боль, – убачыць надзею. Абняць яго. Натхніць. Надаць сілы. Паверыць у яго і ў сябе самога. Сказаць «дзякуй. […] Давайце ўзгадаем, што мы адзін народ, і дапаможам адно аднаму ў гэты складаны эпізод нашай гісторыі».

Таксама Ціханоўская сказала, што сітуацыя за апошнія два гады толькі пагаршаецца, і таму «мы ўжо не адчуваем крызіс так востра, мы толькі адчуваем стомленасць і адсутнасць падтрымкі. І жаданне, каб усё гэта хутчэй скончылася».

Беларус беларусу
Беларускі тэрапеўт працуе без перапынку
2022.11.18 19:50

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў