Беларускія «Кіберпартызаны» паведамляюць пра ўзлом сэрвісаў «Раскамнагляду»


Беларуская хакерская групоўка «Кіберпартызаны» паведамляе аб узломе сайта Галоўнага радыёчастотнага цэнтру (ГРЧЦ), які выконвае кантрольна-наглядныя і рэгулятарныя функцыі «Раскамнагляду» – расейскага цэнзара ў інтэрнэце і які, у прыватнасці, блакуе антываенныя рэсурсы.

Хакеры паведамляюць, што з пачатку вайны ва Украіне ГРЧЦ сочыць за праціўнікамі пуцінскага рэжыму ў інтэрнэце, даносіць у ФСБ і расейскую пракуратуру аб непажаданых рэсурсах і спрабуе дабіцца іх блакіроўкі.

У выніку хакерскага нападу было зроблена наступнае:

  • узламана ўнутраная сетка ГРЧЦ;
  • выпампаваны дакументы, перапіскі і пошты супрацоўнікаў, сістэмы сачэння за імі (+2TB);
  • зашыфраваны працоўныя станцыі;
  • пашкоджаны дамен кантролер.

Таксама «Кіберпартызаны» завалодалі вялікай колькасцю матэрыялаў, якія даказваюць маштабнае сачэнне ў інтэрнэце і спробы ўстанавіць татальны кантроль за ўсімі, хто за апошнія 20 гадоў выказваўся супраць пуцінскага рэжыму.

Паведамляецца, што па гэтых матэрыялах будуць апублікаваны расследаванні. «Мы выпусцім свае расследаванні і перададзім матэрыялы журналістам», – заяўляюць хакеры.

Крыніца: cpartisans/Telegram
Крыніца: cpartisans/Telegram
Крыніца: cpartisans/Telegram
Крыніца: cpartisans/Telegram
Hавiны
Што за скандал з «Чорнай кнігай», ГУБАЗіКам і Франкам Вячоркам? Сцісла: у чым вінавацяць, што адказалі
2022.11.10 14:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў