Вярхоўная Рада прагаласавала за забарону Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату


Вярхоўная Рада Украіны 19 кастрычніка прыняла ў першым чытанні законапраект аб забароне рэлігійных арганізацыяў, звязаных з Расеяй, паведаміў дэпутат Яраслаў Жэлэзняк у Telegram. Пад гэты закон трапляе і Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кіеў, Украіна. 7 студзеня 2022 года.
Фота: Белсат

За прыняцце закону прагаласавалі 267 дэпутатаў Вярхоўнай Рады, 15 дэпутатаў выказаліся супраць, 2 устрымалася, яшчэ 15 не бралі ўдзелу ў галасаванні.

Вынікі галасавання. Крыніца: yzheleznyak / Telegram

У прыватнасці гаворка пра забарону дзейнасці УПЦ МП, якая афіцыйна мае статус самакіравальнай царквы з правамі шырокай аўтаноміі і ёсць часткаю Расейскай праваслаўнай царквы. У траўні 2022 года УПЦ МП заявіла пра сваю незалежнасць і выказала нязгоду з патрыярхам РПЦ Кірылам, які падтрымаў уварванне РФ ва Украіну, але не асудзіла яго.

Аднак ва Украіне УПЦ МП вінавацяць у прарасейскіх настроях. Мінулаю зімою Служба бяспекі Украіны правяла серыю ператрусаў на тэрыторыях манастыроў і епархіяў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. У часе чаго былі выяўленыя прарасейская літаратура, дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць расейскага грамадзянства ў кіраўніцтва шэрагу епархіяльных структураў, а таксама прарасейская літаратура.

Паралельна з УПЦ МП у краіне дзеіць Праваслаўная царква Украіны (ПЦУ), якая атрымала ў 2019 годзе статус аўтакефальнай. ПЦУ прызнаная Канстанцінопальскім і Александрыйскім патрыярхатамі.

Абноўлена
Мітрапаліта УПЦ Маскоўскага патрыярхату Паўла адправілі пад хатні арышт
2023.04.01 17:34

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў