Беларусь прыпыніла дзеянне Дамовы аб звычайных узброеных сілах з Польшчай і Чэхіяй


Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб прыпыненні дзеяння Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) у дачыненні Польшчы і Чэхіі. Месяц таму законапраект прыняла Палата прадстаўнікоў.

Пагрузка вайсковай тэхнікі ў межах раптоўнага правярання сілаў рэагавання ў Беларусі. Крыніца фота: Telegram / Министерство обороны Республики Беларусь

Пасля прыпынення дзеяння Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе ўлады Беларусі больш не будуць дзяліцца інфармацыяй з урадамі Польшчы і Чэхіі аб сваіх звычайных узбраеннях і тэхніцы. Таксама Беларусь не будзе прымаць ад гэтых дзвюх краінаў інспекцыяў, якія маглі б сачыць за выкананнем абмежаванняў на колькасць гэтых узбраенняў, вызначаных палажэннямі ДЗУСЕ.

Міністэрства абароны Беларусі неаднойчы закідала Польшчы тое, што яна парушае ДЗУСЕ, павялічваючы колькасць сваіх узброеных сілаў і мадэрнізуючы іх, аднак прэтэнзіяў да Чэхіі вайсковае ведамства Беларусі ніколі не агучвала.

Дамова аб звычайных узброеных сілах у Еўропе была падпісаная ў 1990 годзе. Удзельнікамі дамовы былі 16 краінаў NATO і 6 краінаў Варшаўскай дамовы. У 1999 годзе быў падпісаны адаптаваны варыянт дакументу. Раней Варшава і Прага апавясцілі Менск, што прыпыняюць выкананне ДЗУСЕ ў дачыненні Беларусі. У 2023 годзе з ДЗУСЕ выйшла Расейская Федэрацыя.

Дамова прадугледжвала нацыянальна-тэрытарыяльныя і блокавыя абмежаванні, уводзіла ліміт на прысутнасць на тэрыторыях краінаў-удзельніц войскаў і баявой тэхнікі іншых краінаў. Пра велічыню ўзброеных сілаў гаворка ў дакуменце не вялася.

Каментар
Аляксандр Кныровіч: Еўрапейскія палітыкі не зацікаўленыя ў выкананні санкцыяў
2023.10.19 09:15

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў