З вайсковай часткі збег салдат з аўтаматам


З палігона ўнутраных войскаў каля вёскі Аколіца (Менскі раён) збег салдат тэрміновай службы. З сабою вайсковец узяў зброю, паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: mil.ru

Салдат тэрміновай службы з вайсковай часткі 3214 унутраных войскаў МУС збег з палігона, паведамляе з спасылкай на свае крыніцы тэлеграм-канал «МотолькоПомоги». Вядома, што ў вайскоўца з сабою быў аўтамат.

Пры гэтым афіцыйна ў МУС абверглі гэтую інфармацыю.

«Паведамляем, што салдат тэрміновай службы в/ч 3214 самавольна не пакідаў размяшчэнне часткі. Не верце фэйкам дэструктыўных інтэрнэт-рэсурсаў!» – гаворыцца ў афіцыйным тэлеграм-канале УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Разбор
Беларускіх вайскоўцаў паслалі на мяжу з Украінай з чырвонымі павязкамі на руках. Гэта кепскі знак
2022.10.19 10:30

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў