На сайце Міністэрства інфармацыі абнавілі «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». У пералік дадалі, у прыватнасці, медалі Рады БНР, а таксама Telegram-канал Рады і змешчаны ў ім лагатып з Пагоняю.
Як паведамляецца ў «пераліку экстрэмісцкіх матэрыялаў», рашэнне, што датычыць Рады БНР, 12 верасня ўхваліў суд Лідскага раёну Гарадзенскай вобласці. Згодна з гэтай пастановаю Telegram-канал «Рада БНР: афіцыйны канал» і яго лагатып з гербам Пагоня цяпер у Беларусі экстрэмісцкія.
Такі ж статус цяперашнія ўлады рукамі суда Цэнтральнага раёну Менску надалі сайту і акаўнтам Рады БНР і першага намесніка старшыні Рады Сяргея Навумчыка ў Telegram, Facebook, X.com (колішні Twitter), Instagram. Таксама экстрэмісцкаю названая «сімволіка і атрыбутыка Рады БНР»: ордэн Жалезнага рыцара, медаль да 100-годдзя БНР, медаль за баявыя заслугі, медаль Ордэну Пагоні. Пад забаронаю распаўсюду цяпер – і лічбавыя выявы ўзнагародаў.
Акрамя таго, у «рэспубліканскі спіс» улучылі:
Сяргей Крот belsat.eu