«Пра асаблівыя месцы для кожнага». Адбылася онлайн-прэзентацыя кнігі пра прыгожую Беларусь


Кніга «Кут» – вынік шматгадовай працы фатографаў Вячаслава Мазая і Аляксея Угальнікава, піша «Onliner». «Прагледзеўшы ўсе архівы, выбралі некалькі тысячаў фатаграфіяў. А з іх давялося адсейваць яшчэ і яшчэ – гэта было вельмі складана», – прызнаюцца аўтары.

Кніга «Кут» з беларускімі краявідамі.
Фота: onliner.by

Фатографы Вячаслаў Мазай і Аляксей Угальнікаў збіралі свой архіў шмат гадоў і пастанавілі зрабіць кнігу пра прыгожую Беларусь. Аўтары апублікавалі на YouTube відэа з гісторыяй стварэння выдання – так і адбылася онлайн-прэзентацыя.

Праца непасрэдна над кнігаю, якую назвалі «Кут», працягвалася больш за год.

«Спачатку было складана зразумець, наколькі звужаць тэматыку. Ці мусяць быць у кнізе людзі і гарады? У выніку спыніліся толькі на прыродзе і дзікіх жывёлінах. Прагледзеўшы ўсе архівы, выбралі некалькі тысячаў фатаграфіяў. А з іх давялося адсейваць яшчэ і яшчэ – гэта было вельмі складана», – кажуць аўтары.

Яны прызнаюцца, што «табе ж самому ўсе фатаграфіі падабаюцца, ты іх ведаеш, памятаеш гэтыя мясціны». Таму давялося прасіць калегаў-фатографаў дапамагчы з выбарам.

Кніга «Кут» з беларускімі краявідамі.
Фота: onliner.by

Спадар Вячаслаў распавёў, што ягоныя любімыя мясціны ў Беларусі – рака Нёман і возера Белае, у Аляксея – Прыпяць:

«Таму кніга і называецца «Кут» – яна пра асаблівыя месцы для кожнага, што звязаныя з важнымі ўспамінамі».

Першы наклад выдання – 100 экзэмпляраў. Калі будзе попыт, абяцаюць надрукаваць больш. Пакуль кнігу прадаюць толькі онлайн.

Hавiны
Адчыняецца новае беларускае выдавецтва «Мяне Няма»
2023.09.16 18:47

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў