Мінздароўя Беларусі зацвердзіла спіс хваробаў, з якімі нельга працаваць з дзяржаўнымі сакрэтамі


Да беларускіх дзяржсакрэтаў не дапусцяць з разладамі настрою, а вось лёгкая і сярэдняя дэпрэсія не стане перашкодай для такой працы.

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Фота: belnaviny.by

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 19 жніўня апублікавалі Пастанову № 82 Міністэрства аховы здароўя з зацверджаным спісам хваробаў, якія перашкаджаюць працы з дзяржаўнымі сакрэтамі.

У Спіс уключаныя наступныя захворванні:

  • арганічныя, у тым ліку сімптаматычныя, псіхічныя разлады;
  • псіхічныя разлады і разлады паводзінаў, звязаныя з ужываннем псіхаактыўных рэчываў;
  • шызафрэнія, шызатыпічныя разлады і разлады з трызненнем;
  • разлады настрою (афектыўныя разлады), за выключэннем дэпрэсіўнага эпізоду лёгкай і сярэдняй ступені;
  • абсэсіўна-кампульсіўны разлад;
  • дысацыятыўны (канверсійны) разлад;
  • разлад асобы і паводзінаў у сталым узросце;
  • разумовая адсталасць;
  • эпілепсія.

Пастанова набывае моц 1 верасня 2022 года.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў