«Белпошта» ўвяла ліміт па суме на аплату паслуг паштовай сувязі картамі замежных банкаў


Цяпер аплаціць паслугі «Белпошты» картамі замежных банкаў можна толькі на 500 рублёў за тыдзень, напісана на сайце пошты. Паведамляецца, што гэта часовы крок, аднак колькі працягнецца абмежаванне – не сказана.

«Белпошта».
Фота: yandex.ru

«У аб’ектах паштовай сувязі часова ўстаноўлена абмежаванне на правядзенне аперацый аплаты паслуг з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных карт, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі, у суме 500 беларускіх рублёў для адной банкаўскай плацежнай карты на працягу тыдня», – гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя гэтага, з 4 ліпеня «Белпошта» увяла плату за выдачу і пералік гатоўкі пры выплаце ўваходных міжнародных паштовых грашовых пераводаў у аддзяленнях пошты і з дому. Плата складае 15 % ад сумы пераводу, але не спаганяецца пры выплаце міжнародных паштовых грашовых пераводаў у выпадку сацыяльна значных негандлёвых плацяжоў.

Hавiны
Рэйтынгавае агенцтва «Fitch» аб’явіла пра «абмежаваны дэфолт» у Беларусі
2022.07.19 12:53

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў