Былому палітвязню і журналісту Рамуальду Улану прызначылі трое содняў арышту


19 чэрвеня адбыўся новы суд над былым заснавальнікам і выдаўцом заснавальнікам і выдаўцом «Новай газеты Смаргоні» Рамуальдам Уланам. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Рамуальд Улан на судзе ў 2021 годзе.
Фота: Белсат

Журналіст быў затрыманы 16 чэрвеня на працоўным месцы, а цяпер над ім адбыўся суд. Суддзя Дзмітрый Багдановіч прызнаў Рамуальда Улана вінаватым у парушэнні артыкула 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў») і прызначыў яму трое содняў арышту, якія ён ужо адбыў да суда.

Hавiны
У Смаргоні затрымалі былога палітвязня, якога вызвалілі паводле амністыі
2023.06.17 12:30

Рамуальд Улан у студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі» нібыта за распаўсюд заведама непраўдзівых звестак, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянтаў. На пачатку восені 2020 года ў Смаргоні з’явіліся ўлёткі, дзе былі напісаныя асабістыя звесткі міліцыянтаў, таксама на ўлётках сцвярджалася, што яны даюць хлуслівыя сведчанні ў судах. Улан сфатаграфаваў улёткі і размясціў фота ў гарадской суполцы «Укантакце». За гэта сямёра смаргонскіх міліцыянтаў падалі ў суд на яго. Таксама ў яго канфіскавалі 13 адзінак тэхнікі.

Сёлета ў траўні яго вызвалілі паводле амністыі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў