Беларус выпаў з акна ў Санкт-Пецярбургу і загінуў


У Санкт-Пецярбургу з акна камунальнай кватэры выпаў 34-гадовы грамадзянін Беларусі. Ён загінуў на месцы, паведамляе тэлеканал «Санкт-Петербург».

Дом, з вакна якога выпаў беларус. Крыніца: google.com/maps

Трагедыя здарылася ў ноч на 18 чэрвеня. Відавочцы паведамілі ў паліцыю, што каля дома па вуліцы Мытнінскай у двары ляжыць цела мужчыны. На месца прыбылі паліцыянты, якія пабачылі цела 34-гадовага беларуса.

Цела загінулага накіравалі ў морг для ўстанаўлення прычыны смерці.

Акалічнасці здарэння высвятляюцца, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў