«Дзень Беларусі» ў Варшаве: у сталіцы Польшчы адкрылася беларуская выстава-кірмаш


Наведвальнікі кірмашу беларускіх рамеснікаў у Шматкультурным цэнтры ў Варшаве разглядаюць творы беларускіх майстроў: упрыгажэнні, лялькі, карціны ды іншыя. Варшава, Польшча.
Фота: ВО / Белсат

«Дзень Беларусі» – пад такою назваю ў Варшаве адбылася выстава-кірмаш у падтрыманне беларускіх мастакоў і майстроў.

Брошка ў выглядзе мапы Беларусі і ў бела-чырвона-белым колеры прадстаўлена сярод твораў рамеснікаў на кірмашы беларускіх рамеснікаў у Шматкультурным цэнтры ў Варшаве. Варшава, Польшча.
Фота: ВО / Белсат

Кожную гадзіну адбываліся майстар-класы, прадаваліся вырабы ручной працы.

Наведвальнікі кірмашу беларускіх рамеснікаў у Шматкультурным цэнтры ў Варшаве разглядаюць творы беларускіх майстроў: упрыгажэнні, лялькі, карціны ды іншыя. Варшава, Польшча.
Фота: ВО / Белсат

Адбыўся прэм’ерны паказ спектаклю «Туцік і мы» у выкананні маленькіх беларусаў з тэатру «Купалінка».

Жанчына развешвае нацыянальны строй падчас выставвы-кірмашу «Дзень Беларусі», якая прайшла ў Шматкультурным цэнтры Варшавы ў падтрымку беларускіх мастакоў і майстроў. Варшава, Польшча.
Фота: ВО / Белсат

Таксама выступіў «Беларускі хор у Варшаве».

 

«Беларускі хор у Варшаве» выступае ў Шматкультурным цэнтры Варшавы, дзе праходзіць выстава-кірмаш «Дзень Беларусі» у падтрымку беларускіх мастакоў і майстроў. У выкананні хору прагучалі песні «Магутны Божа», «Пагоня», «Муры» і іншыя. Варшава, Польшча.
Фота: ВО / Белсат
Майстар Людміла Зах паказвае наведвальніцы выставы-кірмашу «Дзень Беларусі» у Шматкультурным цэнтры ў Варшаве, як плесці карункі. Варшава, Польшча.
Фота: ВО / Белсат
Дзеці беларусаў граюць прэм’ерны спектакль «Туцік і мы» беларускага тэатра ў Варшаве «Купалінка». Спектакль прайшоў у межах выставы-кірмаша «Дзень Беларусі», якая ладзіцца ў Шматкультурным цэнтры. Варшава, Польшча.
Фота: ВО / Белсат
Дзяўчынка рыхтуецца да выступу ў спектаклі «Туцік і мы» беларускага тэатру ў Варшаве «Купалінка». Спектакль прайшоў у межах выставы-кірмаша «Дзень Беларусі», якая ладзіцца ў Шматкультурным цэнтры. Варшава, Польшча.
Фота: ВО / Белсат
Майстар Ірына Дарафейчык робіць ляльку з саломы падчас выставы-кірмашу беларускіх рамеснікаў у Шматкультурным цэнтры ў Варшаве. Варшава, Польшча.
Фота: ВО / Белсат
Музыкі граюць у Шматкультурным цэнтры Варшавы, дзе праходзіць выстава-кірмаш «Дзень Беларусі» у падтрымку беларускіх мастакоў і майстроў. Варшава, Польшча.
Фота: ВО / Белсат
Наведвальнікі кірмашу беларускіх рамеснікаў у Шматкультурным цэнтры ў Варшаве разглядаюць творы беларускіх майстроў: упрыгажэнні, лялькі, карціны ды іншыя. Варшава, Польшча.
Фота: ВО / Белсат
Наведвальнікі кірмашу беларускіх рамеснікаў у Шматкультурным цэнтры ў Варшаве разглядаюць творы беларускіх майстроў: упрыгажэнні, лялькі, карціны ды іншыя. Варшава, Польшча.
Фота: ВО / Белсат
Традыцыйныя лялькі, якія можна было набыць падчас выставы-кірмашу беларускіх рамеснікаў «Дзень Беларусі» у Шматкультурным цэнтры ў Варшаве. Варшава, Польшча.
Фота: ВО / Белсат

МГ belsat.eu

Стужка навінаў