Укрпошта выпусціць новую марку з ваенным караблём


Новую марку варта чакаць да Дня марской пяхоты Украіны – 23 траўня.

«Так супала, што на гэты дзень прыходзіцца 40 дзён з моманту «трагічнай» гібелі расейскага крэйсера «Масква» – падвойнае свята. Таму менавіта 23 траўня Укрпошта выпусціць марку «Рускі ваенны карабель… УСЁ!» і пачне яе продаж, – напісаў дырэктар Укрпошты Ігар Смялянскі ў сябе ў Facebook.

Новая марка Укрпошты з ваенным караблём. Выява: Igor Smelyansky/Facebook

Марка выйдзе тыражом у 5 млн экзэмпляраў у двух наміналах: для адпраўкі па Украіне і для міжнародных адпраўленняў.

Ігар Смялянскі паведаміў, што не варта загадзя займаць чэргі за маркай, нібыта гэтым разам накладу мае хапіць на ўсіх ахвочых. Мінулы раз за маркай «Рускі ваенны карабель, ідзі…» людзі стаялі ў вялікай чарзе на Хрышчаціку да галоўнага будынку Укрпошты, а ў асноўным нават не патраплялі ў паштовыя аддзяленні. Дырэктар Укрпошты абяцае, што новая марка будзе прадавацца ў больш чым 1500 аддзяленнях Укрпошты, уключна з райцэнтрамі.

Hавiны
«Дзед не мог уявіць, што крэйсер будзе пагражаць Украіне». Унук канструктара «Масквы» пра самую дарагую страту войскаў РФ
2022.04.17 14:33

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў