Пракуратура Беларусі ўзялася за жыхара ЗША, які абліў чырвона-залёны сцяг фарбай


У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць мужчыны, які ў ЗША абліў беларускі дзяржаўны сцяг фарбай і побач павесіў бел-чырвона-белы, паведамляе «Вясна».

Фота: Вясна

Паводле інфармацыі следства, 28-гадовы беларус на алеі сцягоў дзяржаваў свету абліў фарбаю размешчаны там дзяржаўны сцяг Беларусі. Пасля чаго вывесіў пад ім таблічку з тэкстам «Country agressor» і размясціў на тым жа месцы бел-чырвона-белы сцяг.

У адносінах да мужчыны распачалі крымінальную справу за «здзек з дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь» (арт. 370 КК РБ).

Hавiны
На волі палітвязень, які адсядзеў за «Стоп Лука»
2022.05.17 14:15

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў