У Гомлі для школьнікаў учынілі паказальны арышт іхнага равесніка


Сілавікі ў Гомлі ўчынілі для школьнікаў паказальны арышт, паведамляе «Гомельская праўда». Гэта адбылося ў актавай зале аддзелу ўнутраных справаў адміністрацыі Цэнтральнага раёну Гомля.

Паказальны арышт перад гомельскімі школьнікамі. Крыніца: gp.by

Паведамляецца, што маладога хлопца, які раней вучыўся ў адным з гомельскіх каледжаў, затрымалі за незаконны абарот наркотыкаў.

У актавай зале РАУС сабралі ягоных равеснікаў з іншых навучальных установаў гораду, паказалі тэматычныя фільмы пра шкоду наркотыкаў, а пасля вывелі самога затрыманага. Затрыманы хлопец звярнуўся да прысутных і параіў не звязваць сваё жыццё з наркотыкамі. Некаторыя гледачы плакалі.

Затрыманы хлопец. Крыніца: gp.by

На думку сілавікоў, такія захады маюць добры прафілактычны эфект. Пракурор таксама заявіў, што аднакурснікі і сябры затрыманага таксама вінаватыя. А адзін з сілавікоў заўважыў, што каля кожнай «закладкі» стаіць міліцыянт.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў