У офісе Свабоднага прафсаюзу металістаў адбываецца ператрус


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што пра ператрус у офісе Свабоднага прафсаюзу металістаў на вуліцы Аранскай у Менску.

Яго праводзяць каля 10 чалавек у балаклавах.

Праваабаронцы нагадваюць, што 23 сакавіка быў затрыманы намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза металістаў Аляксандр Еўдакімчык. На наступны дзень яго асудзілі па артыкулу 24.3 КаАП («Непадпарадкаванне міліцыянтам»). Суд прызначыў Аляксандру 15 содняў арышту.

РР belsat.eu

Стужка навінаў