У Бучы расейскія вайскоўцы забілі сваяка Аляксея Навальнага


Падчас расейскай акупацыі ў Бучы загінуў мясцовы жыхар Ілля Навальны. Як высветлілі журналісты, гэта далёкі сваяк расейскага апазіцыйнага палітыка, палітвязня Аляксея Навальнага.

Пра гэта паведамляе «BBC News» са спасылкай на старасту паселішча Новае Залессе Паўла Навальнага.

«Так, Ілля быў далёкім сваяком Аляксея, ёсць агульны прадзед», – распавёў стараста, які, са словаў журналістаў, сам даводзіцца палітыку траюрадным братам.

Больш блізкія сваякі Аляксея Навальнага ў Кіеўскай вобласці не пацярпелі, паведаміў Павел Навальны.

Раней нямецкае выданне «Bild» паведаміла пра забойства ў Бучы 61-гадовага сваяка расейскага апазіцыянера. Ілля Навальны атрымаў кулявыя раненні ў галаву і грудзі. Паводле сведкаў, Ілля выходзіў з дому, дзе яго расстралялі расейскія вайскоўцы. Каля цела знайшлі разгорнуты пашпарт. Мясцовыя жыхары мяркуюць, што яго застрэлілі праз прозвішча.

Фота
У Бучы і Барадзянцы ўсцяж хаваюць і шукаюць загінулых. Фотарэпартаж
2022.04.13 14:37
  • Аляксей Навальны лічыцца галоўным палітычным апанентам Уладзіміра Пуціна. У 2020 годзе яго спрабавалі забіць расейскія спецслужбы з выкарыстаннем баявога яду з групы «Навічок», але ён выжыў. Калі палітык вярнуўся ў Расею з лячэння, яго арыштавалі. Навальнаму спачатку далі 3,5 года зняволення, а потым ужо ў калоніі распачалі новую справу і прысудзілі яшчэ 9 гадоў.
Hавiны
Мэр Бучы: амаль 85 % целаў загінулых жыхароў гораду – з кулявымі раненнямі, іх забівалі наўмысна
2022.04.15 10:34

РР belsat.eu

Стужка навінаў