Пуцін вызваліў ад пасады расейскага пасла ў Беларусі. Ён стаў дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы


Дзмітрый Мезенцаў.
Фота: belarus.mid.ru

Сёння прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін вызваліў ад абавязкаў кіраўніка расейскай амбасады ў Менску Дзмітрыя Мезенцава, паведамляе агенцтва «РИА Новости».

Цяпер Дзмітрыя Мезенцава прызначалі дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы. На гэтай пасадзе ён змяніў Рыгора Рапоту. Пераемнікам жа Мезенцава можа стаць Яўген Лук’янаў: пра гэта яшчэ ў лютым пісаў «Коммерсантъ».

Hавiны
Расея прызначыць новага кіраўніка сваёй амбасады ў Беларусі
2021.02.24 10:13

Гэта трэцяя змена кіраўніка расейскай дыпламатычнай місіі ў Менску за апошнія тры гады. Раней расейскім паслом у Беларусі быў Дзмітрый Мезенцаў. Ён займаў гэтую пасаду з 30 красавіка 2019 года. Ягоны папярэднік Міхаіл Бабіч заяўляў, што Беларусь мае паглыбляць інтэграцыю з Расеяй, калі хоча і далей атрымліваць фінансавае падтрыманне. Акрамя таго, ён сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. Чакаецца, што Мезенцаў пяройдзе на пасаду дзяржаўнага сакратара саюзнай дзяржавы.

Яўген Лукʼянаў 13 гадоў працаваў у банкаўскай сферы. З 2006 года на дзяржаўнай службе. Яго называюць чалавекам, які не баіцца браць на сябе адказнасць. Новы пасол неаднаразова выказваў сваю рашучую пазіцыю ў праблемных пытаннях. Ён упэўнены, што галоўныя хаўруснікі Расеі – армія і флот, а Майдан арганізавалі заходнія спецслужбы.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў