Міністр аховы здароўя раскрытыкаваў цэны прыватных медцэнтраў: «Задача – скасаваць праблему»


Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў паскардзіўся на цэны ў прыватных медцэнтрах і распавёў, што яны мусяць наблізіцца да цэнаў у дзяржустановах.

Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў.
Фота: president.gov.by

«Стаіць задача скасаваць праблему. То бок разбежка цаны для ўсіх кампанентаў дапамогі, якая аказваецца. Пачынаючы ад стаматалогіі і заканчваючы УГД, іншымі маніпуляцыямі, тымі ж кансультацыямі. Кансультацыя спецыяліста ў арганізацыі аховы здароўя можа пачынацца ад 15 рублёў. Але чамусьці ў прыватных кампаніях яна пачынаецца ад 50 рублёў», – сказаў Аляксандр Хаджаеў.

На думку чыноўніка, калі спецыялісты перайшлі ў прыватную кампанію і «аказваюць абсалютна тую ж паслугу», то і грошай яны атрымліваць больш не могуць.

«Тут, калі структуру ўзяць цаны, прафесійна не будзе ніякіх адрозненняў. Мы мусім быць роўныя перад законам, перад умовамі і ва ўмовах, у якіх мы працуем. Тады, напэўна, і цэны будуць блізкія адна да адной, і сацыяльная нагрузка, і адказнасць нашых прыватных партнёраў будзе крыху іншай», – сказаў Хаджаеў.

Аляксандр Хаджаеў прызначаны міністрам аховы здароўя ў канцы студзеня 2024 года. Да гэтага ён кіраваў РНПЦ псіхічнага здароўя.

Hавiны
Беларускі расследавальніцкі цэнтр: у Беларусі скарачаецца колькасць больніцаў і школаў
2024.02.16 09:39

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў