У Беларусь прыляцелі яшчэ два бамбавікі-ракетаносцы з Расеі


Да групоўкі расейскіх Узброены сіл у Беларусі дадаліся два бамбавікі Су-24 ваенна-касмічных сілаў РФ. Аб гэтым паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Бамбавік Су-24 ВКС РФ на палігоне ў Баранавічах.
Фота: міністэрства абароны РБ / Telegram / modmilby

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», 19 студзеня з Расеі на ваенны аэрадром «Баранавічы» у Брэсцкай вобласці Беларусі прыляцелі два бамбавікі Су-24 ВКС РФ.

«Гэта самалёты з рэгістрацыйнымі нумарамі RF-54408 і RF-54409, якія прызямліліся на аэрадром »Баранавічы« ў прамежку паміж 11:00 і 11:15. Такім чынам, змянілася колькасць групоўкі ВС РФ у РБ», – гаворыцца ў паведамленні.

З адкрытых крыніцаў вядома, што Су-24 – гэта савецкі і расейскі тактычны франтавы бамбавік з крылом змянянай стрэлападобнасці, здольны наносіць ракетна-бомбавыя удары ў любых метэаўмовах і любы час сутак.

Таксама паведамляецца, што падчас вучэнняў у Беларусі адбываліся палёты расейскіх самалётаў МіГ-31К з ракетамі «Кінжал» на борце. Гэта бачна на апублікаваным міністэрствам абароны Беларусі відэа сённяшніх узлётаў названых самалётаў з аэрадрому ў Мачулішчах пад Менскам.

«На кадрах ведамства, а дакладней тэлеканала ВаенТВ, можна заўважыць, што МіГ-31К рабілі ўзлёты разам з гіпергукавымі аэрабалістычнымі ракетамі Х-47М2 «Кінжал»», – адзначае маніторынгавая група.

Апроч таго, на відэа бачна, што на самалётах замазаныя бартавыя нумары.

Hавiны
«Беларускі Гаюн»: над Маладзечнам у вайсковага самалёта загарэўся рухавік. Мясцовыя чулі выбух
2023.01.19 14:33

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў