Старшыні райвыканкамаў праходзяць курсы «тэрытарыяльнай абароны»


З 18 да 22 снежня старшыні райвыканкамаў праходзяць курсы «тэрытарыяльнай абароны» на факультэце Генеральнага штабу Узброеных сілаў Вайсковай акадэміі Беларусі.

Заняткі са старшынямі раённых выканаўчых камітэтаў на факультэце Генеральнага штабу Узброеных сілаў Вайсковай акадэміі Беларусі.
Фота: Міністэрства абароны / Telegram

Міністэрства абароны піша, што «асаблівая ўвага будзе нададзеная ўдасканаленню ведаў і ўменняў кіраўнікоў выканкамаў у арганізацыі і выкананні мерапрыемстваў фармавання тэрытарыяльных войскаў з улікам досведу сучасных ваенных канфліктаў».

У выніку кіраўнікі выканкамаў павінны зразумець, як арганізаваць і разгарнуць тэрытарыяльную абарону. Прынамсі, на гэта разлічвае міністэрства.

Тэрытарыяльную абарону і «народнае апалчэнне» ў Беларусі пачалі ствараць пасля заяваў Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што гэта трэба краіне, прычым па прыкладзе Украіны. Узяўся за гэтае пытанне Лукашэнка пасля таго, як Расея пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну.

Разбор
Баявыя ябацькі. Глядзім, што за «народнае апалчэнне» надумалі фармаваць у Беларусі
2023.11.03 13:29

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў