Кіберпартызаны дапоўнілі так званую «Мапу даносчыкаў»


Кіберпартызаны дапоўнілі так званую «Мапу даносчыкаў». Гэтым разам хакеры дадалі яшчэ 4495 асобаў, якія паведамлялі сілавікам пра сваіх суседзяў, што выходзілі на пратэсты супраць гвалту і фальсіфікацыяў.

Раней Кіберпартызаны распавялі, што ўзламалі базу выклікаў 102 і супольна з blackmap.org, «Кааліцыяй Пратэстных Двароў» і аб’яднаннем «Фрунзенскі рух» вылічылі тых асобаў, якія тэлефанавалі ў міліцыю і паведамлялі сілавікам пра мірныя сходы, або з’яўленне бел-чырвона-белай сімволікі. Хакеры стварылі «Мапу даносчыкаў», у якую дадалі яшчэ 4495 новых «даносчыкаў».

Такім чынам цяпер на «Мапе даносчыкаў», якая змяшчае імя і прозвішча, адрас і тэлефон кожнага з інфарматараў, змест іхных даносаў, 8777 асобаў.

Артыкулы
Хакеры апублікавалі ў сеціве звесткі пра новую партыю «даносчыкаў»
2021.11.06 15:51

АА belsat.eu

Стужка навінаў