У Лімане на Данеччыне паліцыя эксгумавала целы пяцёх забітых дзяцей


У Лімане следчыя знайшлі целы чатырох дзяцей у масавым пахаванні на могілках, яшчэ аднаго хлопчыка маці пахавала ў сваім двары. Папярэдне ўсе яны загінулі ад аскепкавых раненняў у выніку расейскіх абстрэлаў, паведамляе прэс-служба ўкраінскай паліцыі.

Паліцыянты дасталі са стыхійных магілаў дзяўчатак 2021, 2019 і 2008 гадоў нараджэння ды хлопчыкаў, народжаных у 2011 і 2012 гадах. Дзве маленькія дзяўчынкі – сёстры. Пасля судова-медычнай экспертызы дзяцей перахаваюць.

Эксгумацыя целаў у Лімане.
Фота: UA_National_Police/ Telegram

Ужо два тыдні трываюць следчыя дзеянні ў Лімане на месцы найбуйнейшага масавага пахавання ў дэакупаванай частцы Данбасу. Следча-аператыўныя групы высвятляюць гісторыі ўсіх загінулых.

На раніцу 18 кастрычніка ў Краматорскім раёне эксгумавалі 35 вайскоўцаў ЗСУ і 131 цывільнага жыхара. Сярод цывільных – 67 мужчынаў, 56 жанчын, 5 дзяцей, полу 6 асобаў не выявілі.

Фота
Без бацькоў і дому. Як жывуць сіроты ва Украіне
2022.10.18 13:41

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў