Першы карабель прыбыў у Стамбул пасля спынення збожжавай угоды


Да Стамбулу дабралася першае судна пасля таго, як была спыненая збожжавая ўгода. Карабель скарыстаўся часовым транспартавым калідорам.

Кантэйнеравоз «Joseph Schulte».
Фота: vesselfinder.com

Кантэйнеравоз «Joseph Schulte» выйшаў з порту «Адэса», заблакаванага Расейскай Федэрацыяй, у пачатку тыдня. З 23 лютага 2022 года ён заставаўся ў гэтым чарнаморскім порце пад сцягам Гон-Конгу.

Карабель стане на якар у порце Амбарлы на поўдні Стамбулу.

11 жніўня Украіна абвесціла аб стварэнні гуманітарнага калідору для грузавых караблёў у Чорным моры. Спачатку ён будзе распаўсюджвацца на грузавозы, якія захраслі ў партах Чарнаморску, Адэсы і Паўднёвага, але не падпадалі пад дзеянне збожжавай угоды.

17 ліпеня 2023 года Расея выйшла з так званай збожжавай угоды, аб чым заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў.

Апошнім караблём, які 16 ліпеня пакінуў порт Украіны ў рамках збожжавай ініцыятывы, быў турэцкі сухагруз «TQ Samsun».

Hавiны
Афрыка хоча, каб Пуцін вярнуўся да збожжавай угоды з Украінай, а не абяцаў «нейкія» дары
2023.07.29 11:26

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў