Пяць гадоў калоніі за каментары, затрыманне за «2000 экстрэмісцкіх паведамленняў». Рэпрэсіі 18 жніўня


Ужо два гады ў Беларусі штодзень – палітычныя затрыманні і суды. «Белсат» вядзе хроніку рэпрэсіяў. Вось што стала вядома за адзін толькі дзень 18 жніўня.

Комплекс будынкаў КДБ у Менску (злева знізу), від з дрону. Кадр з відэа: Партызанская хваля / Youtube

Пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі 38-гадоваму жыхару Браслаўскага раёну Роберту Кузняцову, расказвае «Вясна». Яго прызналі вінаватым у «Абразе Лукашэнкі» (ч.1 арт. 368 КК РБ), «Распальванні варожасці» (ч.1 арт. 130 КК РБ), «Закліках да санкцыяў» (ч.3 арт. 361 КК РБ) і «Здзеку з дзяржаўнай сімволікі» (арт. 370 КК РБ). Усё гэта – у каментарах у інтэрнэце. Справу разглядзеў 10 жніўня Віцебскі абласны суд, суддзя – Галіна Бондал.

Два гады калоніі агульнага рэжыму прысудзілі 55-гадоваму жыхару Баранавічаў Аляксандру Кудловічу, піша дзяржаўнае выданне «Наш край». Яго прызналі вінаватым у «Абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК РБ) і «Абразе Лукашэнкі» за паведамленні ў Telegram-канале і мэсэнджары Viber. Мужчына прызнаў віну. Раней праваабаронцы ўключылі яго ў лік палітвязняў.

Hавiны
​​Маёмасць Ігара і Дарʼі Лосікаў хочуць выставіць на продаж
2022.08.18 09:34

У Берасці затрымалі Андрэя Цалюка за распаўсюд прыватных звестак супрацоўнікаў міліцыі і суддзяў, заклікі да «гвалтоўных дзеянняў» і «больш як 2000 экстрэмісцкіх паведамленняў», піша «Берасцейская вясна». Яму закідаюць адразу сем крымінальных артыкулаў: «Распальванне варожасці», «Абразу Лукашэнкі», «Абразу прадстаўніка ўлады», «Абразу суддзі» (арт. 391 КК РБ), «Незаконныя дзеянні з персанальнай інфармацыяй» (арт. 203-1 КК РБ), «Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК РБ), «Пагрозу гвалтам супрацоўніку органаў унутраных справаў» (арт. 364 КК РБ). 8 жніўня яго ўжо асудзілі на 10 дзён арышту і канфіскацыю тэлефона за «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП РБ).

Затрымалі таксама гомельскага 60-гадовага барда і арганізатара фестываляў Аляксея Ільінчыка, паведамляе «Вясна». Прычына, як сцвярджаюць праўладныя каналы, гэта «творчая дзейнасць у інтэрнэце».

У Горадні невядомыя ў вайсковым рыштунку без апазнавальных знакаў затрымалі супрацоўніка Гарадзенскага мясакамбінату, імя якога не называюць. На «пакаяннае відэа» на праўладным канале звярнуў увагу канал «Право имеют». Мужчына на відэа кажа, што яго затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі, схапілі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У Менску затрымалі мясцовага жыхара, які нібыта «зліваў службовыя дакументы» Telegram-каналу «Nexta», перадае «Медиазона» са спасылкай на канал сілавікоў. Затрыманы таксама, як пішуць сілавікі, «заклікаў выходзіць на чаяванне масавыя беспарадкі ў сваім дваравым чаце». Той жа канал сілавікоў пахваліўся пагромам у кватэры дзяўчыны, затрыманай за ўдзел у пратэстах 2020 года – імя затрыманай не паведамілі, але падобна, дзяўчына з менскага Уручча.

У Наваполацку за фота з рамкай у выглядзе ўкраінскага сцяга затрымалі Ігара Шарамава, піша «Вясна». Суд мае прайсці ў панядзелак.

Hавiны
Беларуса, які перадаў інфармацыю аб перамяшчэнні ўкраінскіх войскаў, атрымаў пяць месяцаў арышту ва Украіне
2022.08.18 16:29

Палітвязня Ігара Аліневіча этапавалі ў турму № 8 у Жодзіне. Ён асуджаны на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але 8 жніўня суддзя Валянціна Новікава пастанавіла перавесці яго на яшчэ больш жорсткі рэжым.

Палітычную зняволеную Алену Гнаўк перавялі з СІЗА № 6 у гомельскую калонію № 4. Два тыдні яна будзе знаходзіцца на каранціне.

Палітвязня і фігуранта «справы Аўтуховіча» Уладзіміра Гундара пакаралі 7 днямі карцару.

Палітычны зняволены Сяргей Верашчагін у тэлефоннай размове з маці паведаміў, што адчуў сябе блага, здаў аналізы, але пра вынікі яму не паведамілі. Паводле маці, у зняволенага дэпрэсіўны стан. Верашчагін быў затрыманы 12 жніўня 2020 года, моцна збіты, атрымаў у тым ліку чэрапна-мазгавую траўму і ўдар галаўнога мозгу.

Hавiны
Сяргей Ціханоўскі сустракае свае трэція народзіны за кратамі. Яму споўнілася 44 гады
2022.08.18 13:46

«Экстрэмісцкім фармаваннем» МУС прызнала суполку «УКантакце» пад назвай «За адзіную дзяржаўную мову Беларусі» (да 1995 года беларуская мова была адзінай дзяржаўнай). Гэтая суполка – адна з найстарэйшых у беларускім сегменце «УКантакце».

У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі відэа на песню «Белы легіён» гурту «Крывакрыж» (якое менавіта відэа, незразумела, але песня ёсць таксама і ў аўдыёфармаце), Telegram-канал «Старый Аэродром» і «Раков – местный чат» у Telegram, старонку Яраслава Станкевіча на «УКантакце».

Hавiны
«Наша ніва»: літоўскі юрыст Данелюс укараняецца ў беларускія арганізацыі, перадае звесткі ў КДБ
2022.08.18 18:32

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў